3.69 BYN
3.01 BYN
3.50 BYN
У Беларусі 30 верасня пройдзе першы экзамен для мігрантаў на веданне мовы
Першы экзамен на веданне мовы для іншаземцаў, якія плануюць працаўладкавацца ў Беларусі, пройдзе 30 верасня. Іспыт будзе праходзіць штомесяц, а калі ахвочых будзе больш - двойчы за месяц.
На 30 верасня зарэгістравана каля 200 чалавек, больш за ўсё з краін постсавецкай прасторы: Узбекістан, Туркменістан. Рэгіструюць замежных грамадзян арганізацыі-наймальнікі. Працэдура падобна на класічнае цэнтралізаванае тэсціраванне для абітурыентаў. Пункты здачы размешчаны па ўсёй краіне, ВНУ вызначаны. Заданні распрацаваныя сумесна з Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў. Мабільныя тэлефоны забаронены.
Экзамен лічыцца пройдзеным, калі адказана правільна на палову пытанняў. У выпадку правалу працоўны дагавор не заключаецца. Спроба адна, але магчымасць прайсці тэсціраванне будзе і далей. Калі наймальнік зацікаўлены ў спецыялісце, яго можна накіраваць на дадатковыя моўныя курсы, а затым зноў зарэгістраваць на іспыт.