3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
У ДМК паведамілі аб павелічэнні выпадкаў нелегальнага правозу буйных сум грошай
Аўтар:Рэдакцыя news.by
На мяжы Беларусі пачасціліся выпадкі нелегальнага правозу буйных сум грошай. Штодня мытныя службы фіксуюць парушэнні, часцей за ўсё на суму больш як 10 тыс. долараў, якія дробняць паміж пасажырамі, а пасля праходждання мяжы забіраюць.
З пачатку года брэсцкімі мытнікамі ўстаноўлена больш за 420 такіх выпадкаў. У ліпені 2025 года больш як 150 чалавек прыцягнуты да адказнасці.
Адзін з апошніх выпадкаў адбыўся ў пункце пропуску "Брэст" з грамадзянкай Украіны. У якасці пасажыра аўтобуса яна прайшла па зялёным калідоры, маючы пры сабе 16 тыс. долараў і больш за 9 тыс. еўра. У выніку жанчына заплаціла штраф 5 базавых велічынь і пазбавілася сумы, якая перавысіла дазволеную.