3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
У Гродзенскай вобласці перапахавалі астанкі 25 салдат Рускай імператарскай арміі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Гродзенскай вобласці ўрачыста перапахавалі астанкі 25 салдат Рускай імператарскай арміі. Яны загінулі каля аграгарадка Рацічы ў гады Першай сусветнай вайны. Тут 20-ты корпус Рускай арміі страціў больш як 3 тысячы чалавек.
Салдат выявілі падчас пошукавых прац вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна Міністэрства абароны Беларусі.
У памяць аб загінуўшых усталяваны гранітны крыж з п'едэсталам. Таксама недалёка ад Рацічаў у трох братэрскіх магілах пахавана 735 салдат.