- 3.71 BYN 
- 2.95 BYN 
- 3.44 BYN 
У Каі Калас не ладзіцца праца на пасадзе кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі
У Каі Калас не ладзіцца праца на пасадзе кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі, паведамляюць нямецкія СМІ. Па-першае, ёй не ўдалося ўзгадніць прапанову аб ваеннай дапамозе Украіне на 40 млрд еўра, хоць упэўнена абяцала. Выклікала здзіўленне і тое, што, заняўшы пасаду, яна звольніла некалькі высокапастаўленых італьянцаў і іспанцаў з ліку вышэйшых чыноўнікаў. На думку аглядальнікаў, кабінет Калас сябе ізаляваў і не карыстаецца экспертнымі ведамі службы знешніх сувязяў. Ды і канфіскацыя расійскіх сродкаў, якую лабіруе Калас, жорстка адхіляецца вядучымі членамі Еўрасаюза.















