3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 19 чэрвеня пройдзе "БібліяЛЕТА"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 19 чэрвеня пройдзе "БібліяЛЕТА". Уваход на мерапрыемства свабодны.
У праграме запланаваны лекцыі, літаратурны квіз, майстар-класы, настольныя гульні, шахматы, VR-зона, танцы і іншыя актыўнасці. Праект стартуе ў 16:00.
Нагадаем, на гэтым тыдні НББ адзначыла 20-годдзе. Новы будынак Нацбібіліятэкі стаў не толькі галоўным кнігасховішчам краіны, але і буйным турыстычным аб'ектам. Штогод "алмаз ведаў" прымае 400 тыс. гасцей.















