3.79 BYN
2.80 BYN
3.21 BYN
У Цэнтр грамадскага назірання за тры дні датэрміновага галасавання паступіла 195 зваротаў
У Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі за тры дні датэрміновага галасавання паступіла 195 зваротаў. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзім Грачоў.
Паводле яго слоў, у большасці з іх людзям спатрэбілася кансультацыя або ўдакладненне інфармацыі. Да прыкладу, як знайсці свой выбарчы ўчастак і ці можна прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі. У шэрагу выпадкаў паступалі таксама заўвагі, прапановы і скаргі.
Вадзім Грачоў, намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюза Беларусі: "Па выніках вывучэння кожнага такога выпадку толькі двойчы заўвагі выбаршчыкаў сапраўды пацвердзіліся і былі аб'ектыўнымі. Напрыклад, адзін з выбаршчыкаў выказаў нараканне на тое, што яго няма ў спісах для галасавання на ўчастку па месцы рэгістрацыі і пражывання. Спецыяліст Цэнтра аператыўна звязаўся з нашым назіральнікам на ўчастку. Той пацвердзіў, што сітуацыя мела месца, але вельмі хутка вырашылася. Што датычыцца іншых выпадкаў, то былі асобныя звароты з прычыны таго, што ў кагосьці не было запрашэння на выбары".
Работа гарачай лініі Цэнтра грамадскага назірання за выбарамі працягваецца. Задаць сваё пытанне аб ходзе выбарчай кампаніі, парадку галасавання, паведаміць аб спрэчнай сітуацыі можа кожны, звярнуўшыся па нумары тэлефона: +375 17 371 07 76.















