3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Урад Беларусі разгледзеў Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця да 2040 года
Аўтар:Святлана Лук’янюк
Важна бачыць наперад, каб планаваць пакрокава, што трэба зрабіць і як, ацэньваючы рэсурсы і магчымасці для той ці іншай мэты.
5 лютага ва ўрадзе разгледзелі Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця да 2040 года. Галоўная задача - зрабіць дакумент рабочым, бо задачы ў ім няпростыя: рост ВУП, інвестыцый і экспарту ўдвая, лічбавай эканомікі - у 3 разы, долі высокатэхналагічных вытворчасцяў - да 50 %, а сярэдняй працягласці жыцця амаль да 80,5 года (на 6 гадоў больш, чым зараз).
Стратэгія ўстойлівага развіцця Беларусі - арыенцір для ўсіх галін на 15 гадоў наперад, дзе галоўнае - гэта чалавек, эканоміка і экалогія. Падрабязнасці ў відэа.