3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Ветэрана ВАВ 98-гадовую Іраіду Іваноўскую павіншавалі з Днём жанчын
З 8 Сакавіка павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны 98-гадовую Іраіду Іваноўскую.
Вайна яе заспела 13-гадовай дзяўчынкай. Яна была сувязной у партызан у 1941 годзе, пасля трапіла ў канцлагер. Выжыць атрымалася дзякуючы хуткаму вызваленню Чырвонай арміі. Пазней працавала медсястрой у ваенным шпіталі і так дайшла да Кёнігсберга, дзе і сустрэла Вялікую Перамогу.
Іраіда Іваноўская:
"У Дзень Перамогі была весялосць, але пра тыя эмоцыі нельга распавесці, бо гэта было яшчэ і гора. Але самае галоўнае - быць патрыётам, любіць сваю Радзіму. Калі любіш, то ўсё вакол прыемна".
Нягледзячы на цяжкі лёс, апалены вайной, у свае 98 гадоў Іраіда Іваноўская працягвае ўсміхацца і натхняць сваім аптымістычным поглядам на жыццё.















