3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Як убачыць трамвай, які яшчэ не выйшаў на вуліцы Мінска? Адкажуць на заводзе электратранспарту
Прамысловы турызм набірае папулярнасць у гасцей Беларусі і актыўна развівае свае кірункі.
Так, завод электратранспарту запрашае на экскурсію і дарослых, і дзяцей, для кожнай групы - свая праграма. Дзецям прапаноўваюць прайсці тэматычныя віктарыны і разгледзець лінейку прадукцыі на інтэрактыўным тачскрыне.
Аснова экскурсіі - наведванне вытворчасці, дзе можна прысесці за руль новага тралейбуса або ўбачыць трамвай, які яшчэ не выйшаў на вуліцы сталіцы. Дарэчы, у 2023 годзе прадпрыемства наведалі больш як 350 чалавек.