3.76 BYN
2.81 BYN
3.30 BYN
З 15 красавіка па 30 мая ў Беларусі ўводзіцца забарона на лоўлю судака

У Беларусі з мэтай захавання папуляцыі судака і стварэння спрыяльных умоў для размнажэння ў рыбалоўных угоддзях з 15 красавіка па 30 мая ўводзіцца забарона на яго лоўлю. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце.
У выпадку ненаўмыснага вылаву судака ў перыяд забароны рыба павінна быць неадкладна выпушчана ў натуральнае асяроддзе (непасрэдна ў месца яе вылаву).
Вылаў судака падчас забароны цягне адміністрацыйную адказнасць па ч. 1 арт. 16.25 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях у выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь. Таксама прыйдзецца кампенсаваць шкоду ў памеры 18 базавых велічынь за кожную злоўленую рыбу. У выпадку прычынення шкоды на суму ад 100 базавых велічынь настае ўжо крымінальная адказнасць.















