3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
За жалезнай заслонай: якое становішча на мяжы?
Аўтар:Уладзімір Каралёў
Прайшлі першыя суткі пасля таго, як польскія ўлады зачынілі пункты пропуску, нацягнуўшы калючы дрот і ўстанавіўшы металічныя шчыты. Беларускі бок падрыхтаваўся да пераразмеркавання транспартных патокаў на літоўскім і латвійскім кірунках.
Рабочыя сумежныя з Еўрасаюзам пункты пропуску (на літоўскім кірунку гэта "Каменны Лог" і "Беняконі", на латвійскім - "Грыгароўшчына") працуюць ва ўзмацненні, каб прапусціць максімальную колькасць транспарту. Вільнюс пакуль не зачыніць мяжу з Беларуссю. На розных участках усе гэтыя дні працуюць нашы карэспандэнты (глядзіце відэа).