3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
12 чэрвеня 2026 года ў Авальнай зале прайшло пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў
Аўтар:Антон Малюта
12 чэрвеня - заканадаўчы дзень у Палаце прадстаўнікоў. Сёння дэпутаты сабраліся на пасяджэнне сесіі. У парадку дня - зацвярджэнне справаздач аб выкананні рэспубліканскага бюджэту і бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за мінулы год.
Рэспубліканскі бюджэт захаваў сацыяльную скіраванасць: узрасла колькасць сродкаў, якія накіроўваюцца на адукацыю, медыцыну і наогул сацыяльную сферу. Бюджэт атрымаўся з дэфіцытам менш, чым планавалі першапачаткова. А вось бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва апынуўся нават прафіцытным. Гэта дазволіла дзяржаве выканаць усе сацыяльныя абавязацельствы ў поўнай меры (больш падрабязна - глядзіце відэа).















