3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
19 жніўня праваслаўныя вернікі святкуюць Праабражэнне Гасподняе
Аўтар:Рэдакцыя news.by
19 жніўня ў праваслаўных - вялікая і светлая ўрачыстасць - Праабражэнне Гасподняе, або Яблычны Спас.
У царкоўным календары гэта адно з 12 найважнейшых святаў у годзе. Паводле евангельскага апавядання, у гэты дзень Ісус Хрыстос явіў сваю боскую сутнасць і славу сваім вучням.
Набажэнствы ў храмах сёння прысвечаны гэтаму цуду з'яўлення Хрыста на гары Фавор. Людзі нясуць у цэрквы садавіну, каб асвяціць іх і тым самым атрымаць благаславенне на добры, сыты і багаты год.