3.72 BYN
2.86 BYN
3.40 BYN
21 студзеня пройдзе сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Традыцыйны фармат у парламенце: 21 студзеня пройдзе сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. На пытанні дэпутатаў і сенатараў адкажа віцэ-прэм'ер Наталля Пяткевіч.
Тэма даклада - "Сацыяльная сфера ў сучасных умовах: выклікі і магчымасці". Адукацыя, медыцына, спорт, культура - пытанні, якія датычацца кожнага беларуса і якасці яго жыцця.
На пасяджэнне запрошаны таксама профільныя міністры, кожны зможа даць падрабязныя растлумачэнні па сваёй сферы. Фармат - адкрыты дыялог.















