3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
300 тыс. электракараў да 2030 года: як Беларусь прыцягвае транспарт будучыні
Да 2030 года ў Беларусі можа з'явіцца 300 тыс. электракараў. Сёння ў краіне выконваецца цэлы план мерапрыемстваў, накіраваных на дасягненне гэтай амбіцыйнай мэты.
Са з'яўленнем беларускай АЭС электратранспарт стаў годнай альтэрнатывай аўтамабілям з рухавікамі ўнутранага згарання. Але ці гатовыя беларусы масава перасесці на электрычкі і як праходзіць абсталяванне зараднымі станцыямі не толькі гарадоў, але і магістраляў, разбіраўся Юрый Шаўчук.
Яшчэ ў 2013 годзе, калі аўтадылеры прыганялі ў Беларусь першыя электракары, не было ні станцый зарадак, ні зялёных нумароў. Зараджаць машыну можна было толькі ад хатніх разетак, але ўжо было зразумела, што за элетратранспартам будучыня. Праз дзесяцігоддзе Беларусь зрабіла сапраўдны скок у гэтым сегменце і стала лідарам сярод краін СНД.