3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
85 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны - Брэст рыхтуецца да маштабных мерапрыемстваў
Аўтар:Ксенія Лебедзева
Брэст рыхтуецца да памятных мерапрыемстваў, якія зноў аб'яднаюць пакаленні. Сёлета спаўняецца 85 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны - дата, якая назаўжды змяніла ход гісторыі і лёсы мільёнаў людзей. Менавіта тут досвіткам 22 чэрвеня 1941 года прагучаў першы ўдар фашысцкіх захопнікаў. Менавіта тут пачалася самая гераічная і трагічная глава нашай агульнай гісторыі. З 20 па 22 чэрвеня Брэст запрашае перагартаць старонкі гісторыі (глядзіце відэа).















