3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
"Алмазу ведаў" - 20 гадоў: архітэктурны "алмаз" Мінска стаў сімвалам незалежнай Беларусі
"Алмаз ведаў" - 20 гадоў. Роўна столькі прайшло з моманту адкрыцця новага будынка Нацбібліятэкі. Аб'ект, які не мае аналагаў у сусветнай архітэктуры, быў пабудаваны за рэкордныя тэрміны - ледзь больш як тры гады. Форма, вышыня і ўнікальнае святлодыёднае падсвятленне зрабілі бібліятэку візітнай карткай Беларусі. Але галоўнае, вядома, змест. Чамадан, які Нацбібліятэка краіны пакавала для пераезду ў новы будынак, важыў амаль 2,5 тыс. тон. Больш як 10 млн кніг і 70 тыс. рарытэтаў.
"Беларускі алмаз", "скарбніца ведаў" і "візітная картка Беларусі" - як толькі ні завуць бібліятэку нашы чытачы і наведвальнікі. Каб не было блытаніны: самой бібліятэцы сёлета спаўняецца 104 гады, а вось больш як 10 млн кніг на 80 мовах свету перавезлі менавіта сюды, у новы будынак, роўна 20 гадоў таму.















