3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Беларускія навукоўцы распрацавалі CAR-T-тэрапію: больш як 150 пацыентаў ужо атрымалі лячэнне
Аўтар:Кацярына Страха
Беларуская медыцына актыўна развіваецца. Спецыялісты Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі распрацавалі інавацыйную CAR-T-тэрапію для барацьбы з агрэсіўнымі формамі раку.
Яе ўжо атрымалі больш як 150 пацыентаў, і, паводле словаў урачоў і навукоўцаў, за гэтым метадам будучыня.
Патэнцыял беларускіх навукоўцаў дазваляе генераваць распрацоўкі сусветнага ўзроўню. Укараненне CAR-T-клетачнай тэрапіі - сур'ёзнае дасягненне беларускай навукі і прарыў у сучаснай медыцыне (больш падрабязна – глядзіце відэа).















