3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Да канца 2025 года Мінскі метрапалітэн чакае 20 новых вагонаў
Аўтар:Аляксей Кандраценка
Мінскі метрапалітэн чакае да канца 2025 года 20 новых вагонаў ад прадпрыемства "Метровагонмаш", аднаго з самых актыўных удзельнікаў выставы "ІНАПРАМ. Беларусь". Цягнікі будуць курсіраваць на другой лініі сталічнай падземкі.
Мыцішчы - легендарны падмаскоўны горад машынабудаўнікоў. Менавіта тут вырабляюць электрацягнікі для 11 краін і 19 метрапалітэнаў. Кожны дзень прадукцыяй Метровагонмаша карыстаюцца 16 млн пасажыраў.
Гістарычна беларуская падземка з моманту свайго заснавання (а гэта ўжо больш як 40 гадоў) узаемадзейнічае з гэтым расійскім прадпрыемствам. Сёння мінскае метро перавозіць за дзень больш як 750 тыс. пасажыраў.
У Метровагонмаша шырокія магчымасці, пры гэтым у Мыцішчах паспяхова прымяняюць беларускія тэхналогіі (глядзіце відэа).