3.73 BYN
2.95 BYN
3.43 BYN
Дук: Падыходы да навучання ў Акадэміі кіравання трэба зрабіць больш сучаснымі
Падыходы да навучання дзяржслужачых і студэнтаў, якія атрымліваюць першую вышэйшую адукацыю ў Акадэміі кіравання, трэба зрабіць больш сучаснымі. Яны павінны адпавядаць патрэбнасцям эканомікі і вытворчай сферы. Такім меркаваннем падзяліўся Дзяніс Дук.
Новы рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі падкрэсліў, што ўпор будуць рабіць на самастойную падрыхтоўку і якасць навучання.
"Вучоба сёння павінна па-іншаму быць пабудавана, гэта значыць рабіць больш упор на самастойную падрыхтоўку. Акадэмія дасць рэсурсы для таго, каб гэта падрыхтоўка была выкананая на належным узроўні. Самае галоўнае - у гэтых навацыях не страціць якасць, таму што можна гнацца за моднымі фішкамі, але гэта не наш шлях. Мы павышаем эфектыўнасць навучання", - адзначыў Дзяніс Дук.
Акадэмія кіравання была заснавана ў 1991 годзе. Праз чатыры годы ёй прысвоілі статус Прэзідэнцкай. За 30 гадоў атрымалі адукацыю больш чым 100 тыс. выпускнікоў.
Штогод тут праходзяць падрыхтоўку і навучанне звыш 2 тыс. кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржорганаў і арганізацый.