3.73 BYN
2.95 BYN
3.43 BYN
У Беларусі чэргамі на АЗС зоймецца МУС
Чэргамі на АЗС зоймецца МУС. Па ўсёй краіне створаны рэйдавыя групы з супрацоўнікаў міліцыі. Яны будуць маніторыць аб'екты прыдарожнага сэрвісу і гарантаваць бяспеку руху.
Гэта рэакцыя праваахоўнікаў на заўвагу Прэзідэнта аб чэргах на аўтазапраўках. Ужо праведзены прафілактычныя размовы аб неабходнасці выканання мер бяспекі для наведвальнікаў, а таксама размежавання дзейнасці па рэалізацыі паліва і продажу спадарожных тавараў, прадуктаў харчавання.
Парадак на АЗС даручыў навесці Аляксандр Лукашэнка з-за скаргаў на чэргі. Прэзідэнт адзначыў, што раней беларусы прасілі на кожнай запраўцы спадарожныя тавары і магчымасць, напрыклад, папіць каву. Такое рашэнне было прынята. Але сёння вялікая колькасць спадарожных тавараў і паслуг на АЗС тармозіць працэс запраўкі машын.