3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
"Фактар.by. Дзеці" - грандыёзная прэм'ера Белтэлерадыёкампаніі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Гэтымі галасамі будзе спяваць краіна! "Фактар.by. Дзеці" - грандыёзная прэм'ера Белтэлерадыёкампаніі, ужо з 13 кастрычніка адпраўляецца ў турнэ па Беларусі. Мы дадзім шанц кожнаму юнаму таленту праявіць сябе.
Хто сказаў, што дзецям нельга на "Фактар.by"? Новае вакальнае шоу "Фактар.by. Дзеці" шукае яркіх і таленавітых.
Калі табе ад 7 да 14 гадоў, і ты спяваеш з пялёнак, заходзь на сайт і запаўняй заяўку. Пайдзі з бацькамі на прадкастынг у тваім горадзе.
Чакаем цябе 13 кастрычніка ў Магілёве, 15 кастрычніка ў Віцебску, 17 кастрычніка ў Брэсце, 19 кастрычніка ў Гродне, 21 кастрычніка ў Гомелі. А з 23 па 26 кастрычніка ў Мінску.
"Фактар.by. Дзеці" - тут маленькія крокі прыйдуць да вялікай перамогі.