3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Інавацыі ў вну і ШІ ў школах: што абмяркоўваюць міністры адукацыі краін ШАС у Беларусі
10-я нарада міністраў адукацыі дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва гэтымі днямі праходзіць у Мінску. Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў ролю адукацыі і навукі на прасторы ШАС ва ўмовах лічбавай трансфармацыі.
У 2026 годзе наша краіна ўпершыню стала пляцоўкай міжнароднага дыялогу ў сферы адукацыі і навукі. І аб'яднала больш за 30 прадстаўнікоў дзяржаў - членаў ШАС.
У рамках нарады Беларусь прапанавала стварыць навукова-адукацыйны кансорцыум ВНУ і высокатэхналагічных карпарацый ШАС. Комплексная "Мінская ініцыятыва" накіравана на фарміраванне доўгатэрміновых механізмаў супрацоўніцтва дзяржаў - членаў ШАС у галіне адукацыі, навукі і падрыхтоўкі кадраў. Ініцыятыву падтрымалі аднагалосна (гл. відэа).















