3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Каранік: Супрацоўніцтва з індыйскімі фармкампаніямі ідзе па некалькіх кірунках
У мерапрыемстве ўдзельнічаюць дэлегацыі больш як 60 вядучых вытворцаў лекаў і біялагічных дабавак з Індыі. Для нашай краіны гэта магчымасць прамых перамоў і пошуку ўзаемавыгадных кантрактаў. Бакі зацікаўлены ў сумеснай працы па вывадзе новых высокаэфектыўных прэпаратаў на рынак ЕАЭС, а таксама ў сумесных даследаваннях і распрацоўках.
Уладзімір Каранік, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі: "Супрацоўніцтва з індыйскімі фармкампаніямі ідзе па некалькіх кірунках. Гэта і другасная ўпакоўка - гэта найбольш хуткі спосаб вывесці на рынак індыйскія прэпараты. Гэта і трансфер тэхналогіі, дзе ў нас ужо таксама дзясяткі прэпаратаў, індыйская субстанцыя, індыйская тэхналогія, асвоеная нашымі вытворцамі. Гэта і сумесныя распрацоўкі, у тым ліку і кантрактная вытворчасць - індыйскія прэпараты для рынку ЕС, сумесныя распрацоўкі і клінічныя выпрабаванні новых фармсубстанцый для вываду на рынак нашых краін. І новыя перспектывы адкрываюцца - гэта сумеснае з кампаніяй Cipla стварэнне навукова-практычнага цэнтра прыкладной фармацэўтыкі".
Індыя займае 3-е месца ў свеце па аб'ёме і 14-е па кошце лекаў. Гэта краіна добра вядомая ў тым ліку як пастаўшчык джэнерыкаў. Сёння індыйскія фармкампаніі выпускаюць больш за 60 тыс. найменняў аналагаў арыгінальных прэпаратаў. Гэта дазваляе забяспечыць каля 20 % сусветных паставак.















