3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Карпянкоў: Важныя аб'екты на тэрыторыі Беларусі добра абаронены сродкамі СПА
У Беларусі ўзмоцнена ахова меж і ўсёй тэрыторыі краіны. Пра гэта 11 сакавіка заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі. Мікалай Карпянкоў адзначыў, што ва ўнутраных войсках закуплены сродкі радыёэлектроннай барацьбы з дронамі. Яны ёсць на ўзбраенні і ўжо працуюць у розных абласцях краіны. Было адзначана, што кожны дзень на нашу тэрыторыю залятаюць беспілотнікі, якія адразу ж знішчаюцца.
Адказваючы на пытанне пра атаку дронаў на Маскву, Мікалай Карпянкоў распавёў, што ўсе важныя аб'екты на нашай тэрыторыі добра абаронены сродкамі СПА.