3.77 BYN
2.98 BYN
3.44 BYN
МЗС Беларусі рэкамендуе беларусам устрымацца ад паездак у Ізраіль і Іран

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь настойліва рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у Дзяржаву Ізраіль і Ісламскую Рэспубліку Іран у сувязі з напружанай абстаноўкай. Аю гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу знешнепалітычнага ведамства нашай краіны.
МЗС прадаўжае ўважліва сачыць за сітуацыяй і падтрымлівае сувязь з беларускімі грамадзянамі, якія знаходзяцца на тэрыторыях гэтых дзяржаў.
Консульскія службы дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь у Ізраілі і Іране ажыццяўляюць прыём толькі па экстранных консульскіх пытаннях. Прыём дакументаў па іншых зваротах прыпынены.
Функцыянуюць тэлефоны экстраннай сувязі, прызначаныя для аператыўнага ўзаемадзеяння з грамадзянамі.
У Іране ажыццяўляецца збор інфармацыі і фарміраванне спісаў грамадзян, якія звярнуліся па садзейнічанне. Па адпаведных пытаннях падтрымліваюцца рабочыя кантакты з расійскім бокам.
МЗС настойліва рэкамендуе грамадзянам, якія знаходзяцца ў Ізраілі і Іране, прытрымлівацца ўказанняў мясцовых улад па безумоўным гарантаванні асабістай бяспекі (у прыватнасці, у адносінах да бамбасховішчаў) і падтрымліваць сувязь з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Рэспублікі Беларусь.
Інфармацыя аб далейшых дзеяннях будзе прадастаўляцца па меры развіцця сітуацыі.
Тэлефоны для экстраннай сувязі: Іран (+98 21 2275 2229, +98 912 215 2935),
Ізраіль (+972 3 522 20 43, +972 54 982 05 37).