3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Пачуць свет: у РНПЦ отарыналарынгалогіі ратуюць слых больш чым сотні малых за год
Новыя клінікі, бальніцы, абнаўленне медабсталявання: Беларусь дасягнула ўзроўню ахопу насельніцтва медыка-санітарнымі паслугамі 87 %. Гэта дазволіла ўвайсці ў лік лідараў сярод дзяржаў СНД.
У РНПЦ отарыналарынгалогіі паставілі новае інавацыйнае абсталяванне, якое дапаможа ўрачам выяўляць праблемы са слыхам у малых на самых ранніх стадыях.
Мікалай Грэбень, дырэктар РНПЦ отарыналарынгалогіі:
"Наш цэнтр набыў абсталяванне для аб'ектыўнай дыягностыкі слыху. Гэта значыць аб'ектыўна мы можам праверыць слых, у тым ліку ў нованароджанага дзіцяці і дзяцей самага ранняга ўзросту. І ўжо пасля гэтага або падабраць дзіцяці слыхавы апарат у залежнасці ад ступені тугавухасці, або прааперыраваць дзіця".

Штогод у РНПЦ отарыналарынгалогіі магчымасць чуць атрымлівае больш за сотню малых. Аперацыі ў гэтым кірунку ўнікальныя і высокатэхналагічныя. Выпадкаў, за якія "не бяруцца" ўрачы, - няма.















