3.76 BYN
2.80 BYN
3.28 BYN
Пасольства КНР падарыла цэнтру "Ждановічы" афтальмалагічнае абсталяванне

40 гадоў адраджэння пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС беларускіх зямель, сотні ініцыятыў і сацыяльна-значных праектаў па рэабілітацыі і ўмацаванні здароўя людзей. Адну з ініцыятыў рэалізавалі 24 красавіка на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Ждановічы".
Творчы форум "Адраджэнне" аб'яднаў дзяцей, што праходзяць тут аздараўленне, супрацоўнікаў установы і ганаровых гасцей, сярод якіх Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі. Па добрай традыцыі плённага супрацоўніцтва, якое доўжыцца вось ужо 10 гадоў, прадстаўнікі сяброўскай краіны ўручылі цэнтру падарунак - медабсталяванне для рэабілітацыі дзяцей.
Чжан Вэньчуань, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі:
"Наша пасольства пастаянна аказвае пасільную дапамогу і падтрымку цэнтру. Летась мы ад імя пасольства перадалі партыю абсталявання для цэнтра, а сёлета - партыю афтальмалагічнага абсталявання".
У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Ждановічы" адначасова праходзяць лячэнне больш за паўтысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. Установа праводзіць рэканструкцыю аднаго з карпусоў - ён будзе працаваць па тыпу цэнтра "Маці і дзіця" і дазволіць размяшчаць дзяцей разам з мамамі.















