3.68 BYN
2.96 BYN
3.41 BYN
Праваслаўны фестываль "Далонька" праходзіць у Мінску
"Так! Будзе жыццё!" - пад такім хештэгам у Мінску 12-ы раз праходзіць фестываль сацыяльнай рэкламы ў абарону жыцця "Далонька".
Форум аб'ядноўвае прадстаўнікоў дзяржаўных, грамадскіх і рэлігійных арганізацый, якія імкнуцца ўмацаваць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, клапоцяцца аб мацярынстве і дзяцінстве.
У межах фестывалю адбылася сустрэча-дыялог аб падтрымцы шматдзетных і важнасці захавання кожнага жыцця. У абмеркаванні прынялі ўдзел святары, псіхолагі, педагогі і супрацоўнікі цэнтраў абароны жыцця і сямейных каштоўнасцей з розных гарадоў Беларусі. Маладыя людзі таксама сталі часткай дыскусіі, абмяркоўвалі важныя пытанні дзеля будучыні краіны.
Фестываль "Далонька" традыцыйна праходзіць пры ўдзеле і на базе Мінскага прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць". А 22 лістапада гасцей і ўдзельнікаў запрашаюць у "Арт-прастору" Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Тут пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу.















