3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
Сучасны дызайн и бяспека: у Заводскім раёне Мінска адкрылі адноўлены ЗАГС
Напярэдадні 7 Лістапада традыцыйна мадэрнізуецца і ўводзіцца ў строй шэраг важных і буйных сацыяльна значных аб'ектаў. У Мiнску свае дзверы пасля рэканструкцыі расчыніў аддзел ЗАГС Заводскага раёна.
Будынак цалкам змяніўся як унутры, так і звонку. Абнавілі дызайн на больш сучасны, зараз у аздабленні пераважае светлая каляровая гама. Была праведзена рэканструкцыя залы ўрачыстай рэгістрацыі, дапаможных памяшканняў, гардэробных, пакояў для персаналу і наведвальнікаў. У холе - вялікі тэлевізійны экран. Змяніўся антураж урачыстага пакоя жаніха і нявесты. Абноўлены сістэмы пажарнай сігналізацыі, пажаратушэння, устаноўлена 20 камер відэаназірання і сістэма электроннага кіравання чаргой.
Зараз тут працуе і служба "Адно акно". Створана безбар'ернае асяроддзе, добраўпарадкавана сумежная тэрыторыя.