3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Трансляцыі велікодных богаслужэнняў з Мінска, Рыма і Ватыкана арганізуе БТ. Першая - у Вялікі чацвер
20 красавіка праваслаўныя і католікі сустрэнуць Хрыстова Уваскрэсенне. Трансляцыі святочных богаслужэнняў з Мінска, Рыма і Ватыкана пройдуць у эфіры тэлеканалаў медыяхолдынга Белтэлерадыёкампаніі.
17 красавіка, у Вялікі чацвер, тэлеканал "Беларусь 3" пакажа набажэнствы са сталічных храмаў. Так, а 10-й раніцы пачнецца прамая трансляцыя Боскай літургіі са Свята-Духава кафедральнага сабора.
У 19:00 - уключэнне з мінскага Архікафедральнога касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.