3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
У Беларусі падвялі вынікі патрыятычнага конкурсу "Час быць лідарам"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Захаванне гістарычнай памяці і выхаванне патрыятызму ў моладзі. У Мінску падвялі вынікі конкурсу "Час быць лідарам" - гэта частка міжнароднай акцыі "Спадчына Перамогі: сіла ў адзінстве".
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася на пляцоўцы Расійскага цэнтра навукі і культуры. Конкурс аб'яднаў больш як 500 школьнікаў з усёй Беларусі. Ім было неабходна правесці даследаванне пра герояў Вялікай Айчыннай вайны і распавесці пра іх подзвігі на патрыятычных уроках для навучэнцаў малодшых класаў. Па выніках адабрана 5 лепшых прац.
Пераможцы атрымалі пуцёўку ў дзіцячы лагер "Артэк". На тэматычную змену беларускія школьнікі разам з расійскімі адправяцца ўжо ў верасні.