3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Беларусі стартавала ўступная кампанія. ЦЭ і ЦТ пройдуць у адзіныя тэрміны
У Беларусі стартавала ўступная кампанія. Для выпускнікоў 11-х класаў настае важнейшы перыяд у жыцці - ім трэба будзе здаць два цэнтралізаваныя экзамены і адно тэсціраванне.
26 мая выпускнікі мінулых гадоў і каледжаў буду пісаць тэст па ЦТ, а 11-класнікі - здаваць ЦЭ па прадмеце на выбар. Дарэчы, усяго сёлета на цэнтралізаваны экзамен зарэгістравалася каля 57 тыс. абітурыентаў.
Самыя запатрабаваныя прадметы сёлета для праходжання ЦЭ - руская мова (яе будуць здаваць звыш 46 тыс. выпускнікоў), матэматыка (яе выбралі амаль 19 тыс. школьнікаў), замыкаюць топ-3 беларуская мова, біялогія і грамадазнаўства. Па кожным прадмеце экзамен здаюць крыху больш за 10 тыс. абітурыентаў.
Цэнтралізаваны экзамен пройдзе ў 144 пунктах правядзення. Адна з асноўных пляцовак - Беларускі педуніверсітэт. Тут гатовы прыняць каля 2 тыс. чалавек. Кожнаму, хто здае экзамен, пры сабе трэба мець дакумент, што пацвярджае асобу, пропуск і чорныя гелевыя ручкі. Для тых, хто піша тэсты па фізіцы і хіміі, можна браць з сабой калькулятар.
Пачатак здачы ўсіх выніковых іспытаў роўна ў 11:00.