3.84 BYN
2.77 BYN
3.20 BYN
У Беларусі выпускныя экзамены для дзевяцікласнікаў пройдуць з 1 па 10 чэрвеня

Выпускныя экзамены для дзевяцікласнікаў пройдуць з 1 па 10 чэрвеня. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі - начальнік ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Каржова, піша БЕЛТА.
Выніковыя іспыты пасля завяршэння навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца ў выглядзе выпускнога экзамену. Выпускныя экзамены пройдуць з 1 па 10 чэрвеня ў асноўныя тэрміны і з 17 па 24 жніўня ў іншыя тэрміны.
Школьнікі будуць здаваць пераказ у пісьмовай форме па беларускай і рускай мовах, на кожную дысцыпліну адводзіцца па чатыры астранамічныя гадзіны. Па матэматыцы дзеці напішуць пісьмовую кантрольную работу, на гэта ім дадуць чатыры астранамічныя гадзіны. Экзамен па гісторыі Беларусі пройдзе ў вуснай форме па білетах.
Навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў дадаткова здаюць выпускны экзамен па выбары па адным з вучэбных прадметаў, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва. Ён праводзіцца ў практычнай форме.
Выпускныя экзамены па пісьмовых прадметах пачынаюцца а 9-й гадзіне. Тэксты і заданні для іх будуць аб'яўлены па тэлебачанні і радыё, а таксама будуць размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі.
Расклад выпускных экзаменаў складае кіраўніцтва школ. Пачынаючы з 26 мая ва ўстановах адукацыі пройдуць кансультацыі да экзаменаў.















