3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Беларусі за навагоднія святы ад піратэхнікі пацярпелі 45 чалавек, большасць - дзеці
45 чалавек пацярпелі ад піратэхнікі за навагоднія святы. Яны атрымалі траўмы галавы і вока, а таксама апёкі. Большасць пацярпелых - дзеці, якія знаходзіліся каля салютаў і петард.
Акрамя гэтага зафіксавана 17 здарэнняў на вадзе. Для 15 чалавек забавы на лёдзе скончыліся трагічна.
У калядныя святы надавалі павышаную ўвагу пытанням асабістай і маёмаснай бяспекі. Нарады дзяжурылі на прылеглых да храмаў тэрыторыях, аказвалі ўсебаковую дапамогу вернікам, аператыўна рэагавалі на паведамленні аб правапарушэннях.