3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пачаў працаваць міжгаліновы маніторынгавы цэнтр
У Федэрацыі прафсаюзаў пачаў працаваць міжгаліновы маніторынгавы цэнтр. Яго спецыялісты будуць даваць кансультацыю і аказваць дапамогу ў вырашэнні любога пытання, што датычыцца працоўных адносін.
Вырашэнне спрэчных сітуацый "у адным акне" - гэта зручная і эфектыўная форма. У цэнтры ўведзены адзіны тэлефонны нумар: 8-801-100-1111.
Звароты прымаюцца з панядзелка па чацвер з 8:30 да 17:30, у пятніцу з 8:30 да 16:15. Ні адзін зварот не застанецца без увагі. Прадугледжана таксама і зваротная сувязь. Пры гэтым цэнтр забяспечвае прыватнасць персанальных даных асоб, якія звярнуліся.