3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Мінску адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма "Манастыр святой Еўфрасінні"
20 лютага ў Мінску адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма "Манастыр святой Еўфрасінні". Карціна створана да 900-годдзя Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў Полацку.
У аснову сюжэта пакладзена "Жыццё прападобнай Еўфрасінні Полацкай" Міхаіла Дуброўскага. Сярод стваральнікаў прэм'еры лаўрэат прэміі "ТЭФІ", уладальнік "Тэлевяршыні" Уладзімір Луцкі і беларуская паэтка, празаік Людміла Рублеўская. За кадрам гучыць голас ігуменні Еўдакіі і міністра культуры Рэспублікі Беларусь Руслана Чарнецкага.
Для падрыхтоўкі карціны спатрэбіўся менш чым год. Прэм'ера пройдзе ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. Дарэчы, восенню 2024 года карціна дэманстравалася на XXVI Міжнародным Кубанскім фестывалі праваслаўных фільмаў "Вечавы звон" і перамагла ў намінацыі "Лепшы фільм з праваслаўнай асветніцкай пазіцыяй".