3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Успомніць і падзяліцца радасцю. 29 красавіка - Радаўніца, асаблівы дзень памінання памерлых
29 красавіка - дзень памінання памерлых, Радаўніца. Назва паходзіць ад слова "радасць", бо галоўны сэнс даты ў тым, каб памаліцца за памерлых у храме і прыйсці на іх магілы, каб успомніць родных і блізкіх сваіх продкаў абавязковымі словамі Вялікадня: "Хрыстос уваскрос!" - "Сапраўды ўваскрос!" Радаўніцу і называюць Вялікаднем памерлых.
Хоць Радаўніца і не лічыцца святам, характар памінальнай даты - светлы. Ён сімвалізуе сувязь пакаленняў і павагу да хрысціянскіх традыцый (гл. у відэа).