3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
З 19 сакавіка Латвія мае намер часткова закрыць тры КПП на мяжы з Беларуссю і Расіяй

У Латвіі збіраюцца часткова закрыць пагранічныя пераходы "Патэрніекі", "Грэбнева" і "Церахава" з 19 сакавіка, перасякаць іх зараз будзе дазволена толькі аўтатранспарту. Пра гэта паведамляе БЕЛТА, спасылаючыся на латвійскія СМІ.
Міністэрства ўнутраных спраў раней атрымала прапанову Дзяржаўнай пагранічнай аховы аб частковым закрыцці пагранпунктаў "Патэрніекі" (з беларускага боку - "Грыгароўшчына"), "Грэбнева" (з расійскага боку - "Убылінка") і "Церахава" (з расійскага боку - "Бурачкі").
Згодна з праектам рашэння, падрыхтаваным МУС Латвіі, пачынаючы з 19 сакавіка 2025 года перасякаць вышэйназваныя пагранпункты будзе дазволена толькі аўтатранспарту. Такім чынам, пункты пропуску будуць закрыты для пешаходаў і веласіпедыстаў.
У анатацыі да праекта гаворыцца, што частковае закрыццё КПП абумоўлена геапалітычнай сітуацыяй. Абмежаванні ўводзяцца "з мэтай узмацнення аховы мяжы і павышэння эфектыўнасці пагранічнага кантролю".
Адзначаецца, што ўрад Латвіі разгледзіць падрыхтаваны МУС праект рашэння 18 сакавіка.















