3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
За суткі толькі 4 % цяжкагрузаў аформлены ў пункце пропуску "Мядзінінкай"

У пункце пропуску "Мядзінінкай", які знаходзіцца на літоўскай тэрыторыі, за 24 гадзіны аформілі ўсяго толькі 4 % фур ад нормы, падзяліўся інфармацыяй Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь, піша БЕЛТА.
Уезду ў Латвію і Літву чакаюць 1240 грузавікоў. Менш за ўсё фур за суткі прайшло ў ЕС праз літоўскі пагранпераход "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог"). Яго кантрольныя службы аформілі 4 % транспарту ад нормы, гэта значыць 21 з 500 аўто.
Перад пунктам пропуску "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі") фіксуецца 480 грузавікоў. Супрацоўнікі гэтага пагранперахода за 24 гадзіны выканалі норму па пропуску фур на 21 %.
Больш за 340 велікагрузаў чакаюць уезду ў Латвію перад пагранічным пераходам "Патэрніекі" (сумежны "Грыгароўшчына"). Праз гэты пункт пропуску ў Еўрасаюз прайшло 30 % транспарту.
Перад адзіным даступным для легкавога транспарту польскім пагранічным пераходам "Цярэспаль" (сумежны "Брэст") у чарзе знаходзяцца 1745 легкавушак і 25 аўтобусаў. Сумежны бок за 24 гадзіны прыняў на сваю тэрыторыю 33 % легкавых аўтамабіляў ад нормы.