3.76 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
120 удзельнікаў з усёй Беларусі прыехалі здзіўляць сваімі талентамі на сямейны фестываль "Разам"
У Валожынскім раёне стартаваў другі сямейны фестываль "Разам". Праходзіць ён пад эгідай Беларускага саюза жанчын. Удзел прымаюць 24 таленавітыя сям'і. А гэта 120 чалавек.
Месцам прыцягнення стаў дзіцячы аздараўленчы лагер "Крынічка". У праграме праца інтэрактыўных пляцовак, гала-канцэрт. 23 мая прайшло ўрачыстае адкрыццё з удзелам ганаровых гасцей.
Фестываль працягнецца 24 мая. Сем'і пакажуць творчыя патрыятычныя нумары зусім розных фарматаў - ад песень і танцаў да чытання вершаў і ігры на музычных інструментах.