3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
15 самых лепшых стануць удзельнікамі першага ў Беларусі рэаліці-шоу "Фабрыка блогераў"
Больш кантэнту яркага і рознага. Магілёў стаў пляцоўкай для кастынгу на ўдзел у першым беларускім рэаліці-шоў "Фабрыка блогераў".
Журы выбрала з соцень заявак самыя цікавыя. Самых перспектыўных запрасілі ў Магілёў. Праект аб'яднае ўдзельнікаў з Беларусі і Расіі, маладых і ўжо вопытных стваральнікаў кантэнту. А значыць, з'явяцца новыя інтэрнэт-зоркі.
Па выніках кастынгу прадзюсары выберуць 15 чалавек, якія будуць змагацца за званне лепшага блогера. Здымкі рэаліці-шоу запланаваны на канец снежня. Галоўны прыз - 20 тысяч рублёў на прасоўванне кантэнту.