3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
8 лютага ў Беларусі пройдзе рэпетыцыя ЦЭ
8 лютага па ўсёй Беларусі пройдзе рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамента. Свае веды правераць 11-класнікі.
У якасці прадметаў можа быць выбрана руская ці беларуская мова або адзін з профільных прадметаў. Выпрабаванні пройдуць у тых жа пунктах, у якіх у маі адбудзецца сам цэнтралізаваны экзамен.
Работа ў аўдыторыях пачнецца роўна а 11-й гадзіне. Пры гэтым быць на месцы школьнікам неабходна загадзя. Дарэчы, у пункты правядзення рэпетыцыі навучэнцаў даставяць цэнтралізавана. Забяспечаць і прапускны рэжым. Ужо традыцыйна на выпрабаваннях абмяжуюць выкарыстанне гаджэтаў. З сабой, як і на ЦТ, патрэбная толькі чорная гелевая ручка, пашпарт і пропуск. Галоўная мэта - адпрацаваць увесь механізм правядзення экзамента: ад рэгістрацыі да атрымання вынікаў.
Толькі ў БДУ рэпетыцыя ЦЭ запланавана па 13 вучэбных прадметах. Калі гаварыць аб тройцы прадметаў-лідараў, то гэта руская мова, матэматыка, біялогія.
Само выпрабаванне абавязковае і, нягледзячы на тое што яно рэпетыцыйнае, прапусціць яго можна толькі па ўважлівай прычыне. Даведацца вынікі экзамена школьнікі змогуць напрыканцы лютага на сайце РІКВ.
Усяго для паступлення ў ВНУ кожнаму выпускніку неабходна здаць два цэнтралізаваныя экзамены і адно цэнтралізаванае тэсціраванне. Першы экзамен запланаваны на 26 мая.