3.72 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Аднолькавыя ўмовы для ўсіх - Каранік заявіў, што не павінна быць уцечак і ўкідаў на ЦТ і ЦЭ
Усе неабходныя ўмовы для правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання створаны, паведаміў у панядзелак намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Каранік, паведамляе Sputnik.
Ён нагадаў, што ў краіне была сфарміравана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі для арганізацыі здачы экзаменаў - ЦЭ і ЦТ.
Асаблівую ўвагу віцэ-прэм'ер, які з'яўляецца кіраўніком камісіі, звярнуў на працу з тэстамі ў аўдыторыі. Паводле яго словаў, не павінна быць ніякіх уцечак і ўкідаў.
"Не павінна быць няроўных магчымасцяў, скандалаў пра тое, што тэсты сталі даступныя да пачатку выпрабавання. Асноўная задача камісіі - забяспечыць аднолькавыя ўмовы для ўсіх абітурыентаў", - падкрэсліў ён.
Як і летась, ЦЭ і ЦТ будуць праходзіць у адзіныя тэрміны (26 і 29 мая) для ўсіх выпускнікоў як гэтага года, так і мінулых гадоў. Здаць тэсціраванне можна будзе таксама 2 і 5 чэрвеня.
Нагадаем, новаўвядзеннем гэтага года стала тое, што зараз тэлефоны і іншыя электронныя прылады будуць здавацца пры ўваходзе ў пункт здачы экзамену.
Пільнай ўвагі таксама патрабуе арганізацыя падвозу выпускнікоў да месца правядзення выпрабаванняў. Трэба ўлічваць інтэнсіўнасць руху і загружанасць на дарогах, а аўтапарк павінен быць у спраўным стане.