3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Адзіны дзень кансультавання па пытаннях сацабароны сем'яў з дзецьмі прайшоў у Беларусі
Прызначэнне і выплаты дапамог, ільготы шматдзетным і распараджэнне сямейным капіталам. У Беларусі прайшоў адзіны дзень кансультавання па пытаннях сацабароны сем'яў з дзецьмі.
Прамыя тэлефонныя лініі арганізавалі на ўсіх узроўнях сістэмы. На сувязі супрацоўнікі Мінпрацы і сацабароны, ФСАН, а таксама камітэта па працы, занятасці і сацабароне аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.
Такую магчымасць далі сем'ям з нагоды Тыдня бацькоўскай любові.
Таксама ў Беларусі плануюць прадоўжыць і дапоўніць праграму сямейнага капіталу. Хочуць пашырыць спіс выпадкаў, калі яго можна выдаткаваць датэрмінова. Сёлета памер выплаты складае больш за 31 тыс. рублёў. Яе атрымліваюць шматдзетныя сем'і.