3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Парламенцкая дэлегацыя Алжыра ўпершыню прыбыла з візітам у Беларусь
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Парламенцкая дэлегацыя Алжыра ўпершыню прыбыла з візітам у Беларусь. Госці прабудуць у нас да 26 мая. За гэты час плануецца наведаць прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, культурна-гістарычныя аб'екты. 23 мая парламентарыі найбуйнейшай афрыканскай дзяржавы азнаёмяцца з экспазіцыямі музея Вялікай Айчыннай вайны. Ужо ў пачатку рабочага тыдня абмяркуюць шырокі спектр пытанняў міжпарламенцкай працы, а таксама двухбаковага ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Плануецца падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі і Нацыянальным народным сходам парламента Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі.















