3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Амаль 35 тыс. хрызантэм упрыгожылі вуліцы Мінска
Бэзавыя і жоўтыя, аранжавыя і бардовыя - амаль 35 тыс. хрызантэм упрыгожылі галоўныя магістралі беларускай сталіцы.
Гэта новы букет ад азеляняльнікаў Мінска. Кветкавыя кампазіцыі - на плошчы Перамогі і праспекце Пераможцаў. На Кастрычніцкай такія кашпо на асвятляльных мачтах з'явіліся ўпершыню.
Кветкі восені ў афармленні горада выкарыстоўваюцца трэці сезон запар. Расліны ўстойлівыя да халадоў і ідэальна падыходзяць для ўпрыгажэння мегаполіса.
Зараз азеляняльнікі займаюцца пасадкай цыбульных, якія расквітнеюць будучай вясной. Запланавана пасадзіць каля 150 тыс. цюльпанаў.