3.77 BYN
2.97 BYN
3.49 BYN
Беларусь упершыню прымае міжнародны форум "Дзеці Садружнасці"
Беларусь упершыню прымае міжнародны форум "Дзеці Садружнасці". Удзельнічаюць школьнікі з 8 краін.
Упершыню на беларускай зямлі
Хлопчыкі і дзяўчынкі з 8 дзяржаў у найбліжэйшы тыдзень будуць знаёміцца з нашай краінай і распавядаць пра сваю.
Форум прысвечаны перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. І многае ў праграме будзе канкрэтна на гэту тэму.
Пры гэтым знаёмства з нашай краінай пачалі з Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка.
Насычаная тыднёвая праграма чакае дзяцей. Кожны дзень яны будуць знаёміцца з гісторыяй, культурай і традыцыямі адной з краін Садружнасці. Запланаваны сустрэчы з кіраўнікамі беларускіх ведамстваў і экскурсіі. Напрыклад, наведаюць Нацбібліятэку і Хатынь. Таксама ў праграме майстар-класы па прамоўніцкім мастацтве, акцёрскім майстэрстве. Творчыя сустрэчы адбудуцца і ў спорце.