3.66 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Будучыя пагранічнікі вучацца ў патрыятычным класе адной з мінскіх гімназій
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Першыя крокі да прафесіі ў школьныя гады. У Беларусі адкрываюцца патрыятычныя класы з новай спецыялізацыяй. Напрыклад, у 34-й гімназіі Мінска з 10-га класа пачалі вывучаць асновы пагранічнай службы.
Сёлета тут адбыўся першы выпуск навучэнцаў 11-га ваенна-патрыятычнага класа пагранічнай накіраванасці. Вопыт ацанілі як станоўчы: большасць выпускнікоў паступілі ў ВНУ па спецыяльнасці "мытная справа".
Праграма навучання ўключае не толькі тэарэтычныя заняткі. Прадугледжаны інтэнсіўныя фізічныя трэніроўкі, здача нарматываў і страявая падрыхтоўка.