3.66 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Развіццё касмічнай галіны абмяркоўваюць навукоўцы і практыкі на Беларускім касмічным кангрэсе
Больш за сотню выступленняў навукоўцаў і спецыялістаў з Беларусі, Расіі і Кітая. У Мінску прадоўжыў працу 9-ы Беларускі касмічны кангрэс. Наша краіна стварыла ўласную касмічную індустрыю (якая аб'ядноўвае некалькі дзясяткаў прадпрыемстваў і тысячы спецыялістаў) і выступае за далейшы прагрэс у гэтай сферы. Гэтаму павінна паспрыяць і новая касмічная праграма, у 2026-м пачнецца яе практычная рэалізацыя.
Пакуль для многіх дзяржаў асваенне касмічнай прасторы застаецца недасягальнай марай, Беларусь не проста атрымала статус касмічнай дзяржавы, але і ўмацоўвае яго з кожным годам тымі распрацоўкамі навукоўцаў у тандэме з вытворцамі, якія ідуць у жыццё. Пра гэта 22 кастрычніка на палях 9-га Беларускага касмічнага кангрэса гавораць удзельнікі секцыйных пасяджэнняў. Гэта самыя розныя тэматычныя трэкі - ад штучнага інтэлекту да развіцця сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (падрабязнасці ў відэа).